Как заработать первые Деньги в Интернете!
Добро пожаловать
Вход / Создать Плейлист


Канстанцін Муліца - пра маладых стартапераў ды жаданне даць настаўнікам робата-асістэнта.

Спасибо! Поделитесь с друзьями!

URL

Вам не понравилось видео. Спасибо за то что поделились своим мнением!

Sorry, only registred users can create playlists.
URL


Добавлено by В Интернет-предпринимательство
37 Просмотры

Описание

Сёння ў гасцях Канстанцін Муліца - заснавальнік стартапа Tutorless.

0:40 пра праект Tutorless
02:50 ці патрэбны будзе настаўнік пры развіцці штучнага інтэлекту
04:24 як вы распрацоўваеце алгарытм каб менш багаў
08:25 як нарадзілася ідэя запусціць стартап
11:58 самае страшнае пытанне
20:42 пра ратацыю кадраў
26:02 дзе шукаць каманду
31:12 пра недавер да "моладзі"
34:25 чаго не хапае стартапам у Беларусі
39:28 ці абавязкова наяўнасць грошаў дапамагае стартапам развівацца
42:10 пра глабальныя планы стартапа Tutorless
49:15 ці гатовыя "прадацца" карпацыі
51:24 пра аптымальны склад і экспертызу каманды стартапа
56:34 что пачытаць/паглядзець заснавальнікам стартапам
0:01:44 што дае хакатон і навошта ў ім удзельнічаць
0:04:41 як змагацца са стэрэатыпам, што вашу ідэю "скрадуць"
01:06:46 ці можа стартап з Беларусі стаць глабальным?
01:08:55 якія сэрвісамі карыстаецца каманда стартапа Tutorless
01:10:19 пра супер складанае пытанне
01:15:29 якіх адукацыйны' сэрвісаў не хапае

Tutorless - маладая ды перспектыўная каманда аднадумцаў, што распрацоўваюць робата-асістэнта для настаўнікаў. Мы эканомім час ды энэргію настаўнікаў/метадыстаў/рэпетытараў ды іх вучняў праз аўтаматызацыю навучальных працэсаў. Дашліце нашаму робату навучальную інфармацыю па вашым прадмеце, уключаюцы прыклады ды заданні па тэмах, ды накіруйце сваіх вучняў па атрыманай спасылцы. Вам больш не патрэбна самастойна правяраць з вучнямі ДЗ, прарэшваць кантрольныя тэсты альбо нават распавядаць ім новую тэму, бо ў фармаце дыялогу гэта зробіць ваш верны асістэнт! Не верыце? Звярніцеся да нас ды мы зробім вам бясплатную настройку сістэмы аўтаматызацыі!

Звяртацца па кантактах (Канстанцін):
+375447229068
https://t.me/konmil
https://lnkd.in/d6QzkB7w
https://vk.com/milterik
https://www.instagram.com/milter_ecology/
mulitsa.projects@gmail.com

Платформа па інтэрактыўнай падрыхтоўцы абітурыентаў да экзаменаў ЦЭ: http://yourinvaluabletutor.tilda.ws/
Прататып: https://belarusian-courses.vercel.app/
Інстаграм: https://www.instagram.com/without_tutor_by/

Карыстаючыся выпадкам, Муліца Канстанцін перадае асабістыя словы падзякі Стартап-цэнтру БДУ, механіка-матэматычнаму ды філалагічнаму факультэтам БДУ.

Стаўце лайкі (падабайкі), пакідайце свае каментары і дзяліцеся гэтым відэа са сваімі калегамі.
Калі вам ёсць, што сказаць і вы гатовыя быць наступным госцем - напішыце мне: jauhepuhach@gmail.com,
Калі вы жадаеце супрацоўнічаць - напішыце мне: jauhenpuhach@gmail.com

#education #belarus #belaruseducation #edtech #teachers #tutors #адукацыя #экзамены #рэпетытар #настаўнік #метадыст #ЦЭ #ЦТ #учитель #репетитор #экзамены #edtechbelarus #edtechstartup #education #адукатар #hackathon #edtechhackathon #хакатон #стартап

Сфера адукацыі - адна з самых вялікіх у свеце, бо праз яе праходзіць значная большасць насельніцтва планеты. Сюды прыцягваюцца інвестыцыі і ўкараняюцца інавацыі, якія выкліканы павысіць эфектыўнасць перадачы ведаў ад адукатараў да вучняў.
Усе гэтыя інструмэнты ўваходзяць у паняцце Еduсаtiоn Тесhnоlоgiеs (адукацыйныя тэхналогіі). Каротка іх завуць ЕdТесh.
Цяпер у прафесійнай сферы ўжо не патрабуецца толькі высокая кваліфікацыя, трэба быць праактыўным і валодаць разнастайнымі "мяккімі навыкамі" (soft skills). У рашэнні гэтай нялёгкай задачы на дапамогу і адукатарам таксама прыходзяць тэхналогіі.
EdTech-рашэнні змяняюць традыцыйныя ўяўленні аб адукацыі на нашых вачах. Тэхналагічныя рашэнні робяць навучанне лягчэйшым і цікавейшым.
А ці ёсць EdTech у Беларусі?
Спрабуем адказаць на гэтае пытанне разам з нашымі суразмоўцамі – заснавальнікамі адукацыйных бізнэсаў, прадпрымальнікамі, стартапамі, адукатарамі, інвестарамі …

Написать комментарий

Комментарии

Комментариев нет. Будьте первым кто оставит комментарий.
RSS




Яндекс.Метрика